Больш за сотню вучняў пачнуць 1 верасня вучобу ў першым класе Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым выкладаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.
Ліцэй у Гайнаўцы.
Адукацыйная ўстанова запрашае таксама тых выпускнікоў пачатковых школ, якія яшчэ не паступілі ў іншыя сярэднія школы. Пасля першага этапу набору ўжо вядома, што прыняты 102 асобы.
«Гэта перавысіла нашы мары», - адзначае выконваючы абавязкі дырэктара беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Дарыюш Мусюк.
Слухайце далучаны гукавы файл
Размаўляў Рафал Андрасюк